Дроны масіравана атакавалі расейскі Бранск
3- 1.11.2024, 9:18
- 5,472
Ёсць пашкоджанні.
Расейскі горад Бранск атакавалі беспілотныя лятальныя апараты. Вайскоўцы заявілі аб знішчэнні ўсіх цэляў, але ў горадзе зафіксаваны прылёт па шматкватэрным доме.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Бранскай вобласці РФ Аляксандра Багамаза і расейскі Telegram-канал Mash.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што паводле звестак Мінабароны РФ, сілы СПА выявілі і знішчылі чатыры беспілотныя лятальныя апараты самалётнага тыпу.
У той жа час, Багамаз паведаміў, што беспілотнік нібыта атакаваў у горадзе шматкватэрны дом.
Расейскія паблікі апублікавалі фота і відэа з месца інцыдэнту.