1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра Лукашэнкі напалохалі «амаральныя» кампутарныя гульні

4
Сябра Лукашэнкі напалохалі «амаральныя» кампутарныя гульні

Гаворка ідзе пра Counter Strike.

Управа міністэрства ўнутраных спраў Душанбэ папярэдзіла ўладальнікаў кампутарна-гульнявых цэнтраў, што ў горадзе забаронена распаўсюджванне гульняў, якія змяшчаюць «амаральны і гвалтоўны характар». Гаворка ідзе аб Counter Strike і Grand Theft Auto (GTA), піша «Медыязона. Цэнтральная Азія».

У ведамстве ўдакладнілі, што Counter Strike і GTA патрапілі ў чорны спіс на падставе высновы гісторыка-культурнай экспэртызы міністэрства культуры Таджыкістана. На меркаванне адмыслоўцаў, гэтыя кампутарныя гульні ўтрымоўваюць элементы гвалту, забойстваў і рабаванняў.

"Аналізы праваахоўных органаў таксама паказваюць, што, на жаль, некаторыя маладыя людзі і падлеткі, рэгулярна захапляючыся такімі гульнямі, падпадаюць пад іх негатыўным уплыў і ўчыняюць розныя злачынствы", - гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з гэтым сілавікі настойліва просяць уладальнікаў камп'ютарных клубаў забараніць наведвальнікам глядзець амаральныя відэаролікі і гуляць у забароненыя гульні. Таксама жыхарам трэба ўважліва сачыць за сваімі дзецьмі, каб яны не бавілі час за забаўкамі, якія прапагандуюць гвалт.

Таджыкскае ведамства паабяцала праводзіць рэйды і праверачныя мерапрыемствы "для выяўлення адпаведных парушэнняў".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках