Зяленскі патлумачыў, навошта Украіне патрэбна Курская вобласць
1- 1.11.2024, 10:35
- 4,642
Справа нават не ў тэрыторыях.
Украіна не мае намеру захопліваць расейскую тэрыторыю, але калі аперацыя ў Курскай вобласці будзе мець уплыў на заканчэнне вайны Расеі і Украіны, то Кіеў гэтым скарыстаецца, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна.
Паводле ягоных слоў, Украіне не патрэбныя тэрыторыі Расеі, яе цікавіць вяртанне ўласных.
"Калі пры заканчэнні вайны, пры дыпламатычных кроках або сённяшніх ваенных тактычных кроках на полі бою гэтая аперацыя будзе мець уплывовы эфект, мы будзем карыстацца гэтым", - сказаў ён.