Чаго напраўду хоча Пуцін?
2- 1.11.2024, 11:35
- 6,594
Амерыканскія аналітыкі раскрылі планы Крамля.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не зацікаўлены ў перамовах аб спыненні вайны, бо імкнецца цалкам знішчыць Украінскую дзяржаву. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы амерыканскага "Інстытута вывучэння вайны" (ISW).
“Пуцін працягвае даваць зразумець, што ён не зацікаўлены ў спыненні агню шляхам перамоў і імкнецца дасягнуць сваёй мэты - знішчыць ўкраінскую дзяржаўнасць”, - гаворыцца ў паведамленні.
Так аналітыкі пракаментавалі паведамленне аб тым, што прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падчас размовы з Пуціным узняў тэму спынення агню ва Украіне, на што Пуцін адказаў, што Расея выканае ўсе мэты сваёй "СВА" ва Украіне.
У ISW таксама нагадалі, што расейскі дыктатар падчас прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам адкрыта адпрэчыў усялякае спыненне агню шляхам перамоў.
"Спыненне агню шляхам перамоў на цяперашніх лініях і пры цяперашніх абставінах пойдзе толькі на карысць Расеі і дасць Крамлю час для далейшай радыкалізацыі і мілітарызацыі расейскага грамадства супраць Украіны, а расейскім вайскоўцам - час на адпачынак і аднаўленне, магчыма, перад ажыццяўленнем будучага наступу на Украіну" , - заявілі ў ISW.