У Віцебскай вобласці прадаецца былы манастыр бернардынцаў 19-га стагоддзя
2- 1.11.2024, 12:12
- 1,660
Кошце кватэры ў цэнтры Менска.
У райцэнтры Дуброўна на Віцебшчыне прадаецца будынак былога кляштара, пабудаваны ў ХІХ стагоддзі. Купіць яго можна за некалькі соцень рублёў, аўкцыён арганізуе Беларуская ўніверсальная таварная біржа.
Помнік гісторыка-культурнай спадчыны і помнік архітэктуры XIX стагоддзя пабудаваны з цэглы, у яе два паверхі і два ганкі. Плошча - 456,6 кв. м.
Прадае яго сектар культуры Дубровенскага райвыканкама. Пасля пакупкі выкарыстоўваць будынак можна як жыллё або гасцініцу, у адміністрацыйных мэтах, для гандлю або іншага прадпрымальніцтва.
Аўкцыён пройдзе 2 снежня, пачатковы кошт - 371 тысяча рублёў. За такі кошт можна купіць кватэру ў цэнтры Менска і яшчэ застанецца больш за 62 тысячы рублёў — напрыклад, на Jeep Cherokee.
Драўляны кляштар бернардынцаў у Дуброўне быў заснаваны яшчэ ў 1630 годзе Мікалаем Глебавічам. Аднак усе збудаванні былі знішчаны пажарам у канцы XVIII стагоддзя.
Сёння ад усяго манастыра захаваўся толькі двухпавярховы жылы корпус, збудаваны ў 1809 годзе. Паведамлялася, што ў старажытным будынку планавалі адкрыць гісторыка-краязнаўчы музей, для якога ўжо сабралі багатую калекцыю экспанатаў гісторыі горада і краю.