24 снежня 2024, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галаватрусік у яго добры, ніякімі спецэфектамі не схаваеш»

14
«Галаватрусік у яго добры, ніякімі спецэфектамі не схаваеш»

Што думаюць беларусы пра здароўе Лукашэнкі.

Палітолаг Зміцер Балкунец звярнуў увагу на адно з апошніх прапагандысцкіх відэа з Лукашэнкам для расейскіх прапагандыстаў. У дыктатара зноў узмацніўся трэмар галавы.

Сайт Charter97.org даведаўся, што пра гэта думаюць беларусы:

«Гэта не трэмар, гэта падсвядомасць. Калі ён штосьці кажа, падсвядомасць кіруе галавой у адмаўленне ўсяго сказанага ім. Маўляў, не верце мне, я як заўсёды хлушу. Вось і трасецца галава ў адмаўленні. Старасць для яго не ў радасць».

«Увесь час круціцца, круціцца, размахвае рукамі, а камера скача туды-сюды кароткімі адрэзкамі. Спрабуюць зрабіць усё, каб трэмар галавы і рук не быў бачны».

«ТГалаватрусік у яго добры, ніякімі спецэфектамі не схаваеш».

«Напружанне пякельнае: усярэдзіне краіны падтрымкі - нуль, у Крамлі - нуль, Захад - ля межаў «бразгоча гусеніцамі танкаў», а ва Украіне самі бачыце і чуеце, як ставяцца да гэтай істоты. Як яна яшчэ не дала дыбы ад такога? Душаць старога нямоглага і хворага старычыну са ўсіх бакоў».

«А вы паспрабуйце хлусіць на працягу 30 гадоў. Тут не толькі трэмар, але і галава з плячэй зляціць».

«Лукашэнка і Пуцін сінхранізаваліся ў танцы - адзін галавой трасе, другі нагамі скача. Гэтыя балячкі – кармічны адказ двум звар’яцелым старым».

«У аднаго галава трасецца, а ў другога ножкі тузаюцца. Гэта нэрвовае. А нервы забіваюць, і лекі не дапамогуць. Будзе толькі горш і горш. Гэтыя арганізмы разбураюцца».

«Гэта прусакі лётаюць па чэрапе, там іх цэлы батальён».

«Пустая галавешка боўтаецца на ветры».

«Сёмым тэрмінам ён падставіў сябе пад удар уласнага атачэння, а таксама Крамля і кітайскіх таварышаў. Яго здымуць ці заб’юць. Учорашні пралёт знішчальніка над Менскам, які суправаджаўся гукам магутнага выбуху ў разгар Менскай канферэнцыі аб еўразійскай бяспецы, не выпадковы і вельмі сімвалічны».

«У маёй памяці засталіся ўспаміны, калі ў 80-х на ТВ круцілі балет «Лебядзінае возера» па ўсіх каналах. Тады на савок наваліўся мор генеральных сакратароў. Дык вось, зараз я ўжо засумаваў па гэтым выдатным балеце і чакаю яго з велізарным жаданнем».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках