1 лiстапада 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне растлумачылі затрымкі з перадачай Украіне заходняга ўзбраення

5
У Нямеччыне растлумачылі затрымкі з перадачай Украіне заходняга ўзбраення

Справа не ў фінансаванні.

Пастаўка заходняй зброі для Украіны залежыць перш за ўсё ад наяўнасці неабходных сістэм, а не ад фінансавання. Пра гэта заявіў на брыфінгу прадстаўнік федэральнага ўрада Нямеччыныі Штэфан Гебештрайт, паведамляе Укрінфарм.

«Пытанне не ў тым, ці будзе нешта пастаўлена, у якім аб'ёме гэта магчыма. Заўсёды ёсць абмежаванні, абумоўленыя…не тым, ці можам мы гэта прафінансаваць, а наяўнасцю узбраенняў», - заявіў Гебештрайт.

Ён таксама дадаў, што Нямеччыне ўдаецца падтрымліваць бесперапынную плынь зброі ва Украіну.

Краіна таксама ўвесь час правярае магчымасць перадачы Украіне дадатковай вайсковай дапамогі і заклікае партнёраў рабіць гэтак жа. Таксама Гебештрайт нагадаў, што апошні пакет дапамогі прыбыў ва Украіну два тыдні таму.

Акрамя таго, Берлін паведаміў, што садзейнічаў перадачы Украіне крэдыту на 50 мільярдаў даляраў, які кампенсуецца за кошт даходаў ад замарожаных расейскіх актываў. Гэтыя сродкі дазволяць Украіне самастойна вызначаць, якую зброю набываць, дадаў спікер.

На пытанне, ці можа змяніцца пазіцыя канцлера ў перадачы Украіне нямецкай дальнабойнай зброі праз эскалацыю, звязаную з прыцягненнем Расеяй паўночнакарэйскіх салдат, Гебештрайт выразна адказаў: «Не».

“Гэта не будзе мець ніякага ўплыву; канцлер цвёрда застаецца на сваёй пазіцыі, якую неаднаразова агучваў», - сказаў ён.

Ён таксама заявіў, што ўрад Нямеччыны не падтрымлівае ідэю адпраўкі салдат заходніх краін ва Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках