Відэафакт: УСУ стукнулі з HIMARS па збоі акупантаў
2- 1.11.2024, 19:11
- 3,976
Агонь РСЗА накрыў некалькі дзясяткаў акупантаў.
Воіны Сіл абароны Украіны паспяхова адпрацавалі па колькасці расейскіх акупантаў амерыканскай рэактыўнай сістэмай HIMARS. Аперацыя была праведзеная, папярэдне, на Запарожскім кірунку.
Відэа 1 лістапада апублікавала 108-я брыгада тэрабароны Украіны ў «Фэйсбуку».
Група аэравыведкі SkyForce з дапамогай БПЛА зафіксавала на адной з лакацый масавую перакідку расейскіх акупантаў з дапамогай дзвюх «Газэляў».
У адным месцы былі засяроджаныя амаль 40 расейскіх вайскоўцаў. Па іх быў аператыўна нанесены ўдар.
Для агнявой паразы, апроч сістэмы HIMARS, выкарыстоўвалася натаўская артылерыя калібру 155 мм. Білі аскепкава-фугаснымі і касетнымі боепрыпасамі.
«Вынік - наўпроставае траплянне ў адзін з грузавікоў...Паляванне працягваецца», - напісалі ў брыгадзе.