«Лукашэнка выглядае абсурдна»
7- 10.11.2024, 22:17
- 39,408
Сітуацыя развіваецца зусім не паводле таго сцэнару.
Пасля выбараў ЗША падзеі развіваюцца зусім не паводле таго сцэнару, на які першапачаткова разлічвала Расея. Аб гэтым піша беларускі гісторык і палітолаг Аляксандр Фрыдман:
1) Стаўка рабілася не на ўпэўненую перамогу Трампа, а на беспарадкі і канфлікты ў ЗША пасля выбараў, якія адцягнулі б Вашынгтон ад падтрымкі Кіева і дазволілі Маскве значна рушыць наперад на фронце і нават абрынуць яго.
2) Сітуацыя ў ЗША выглядае стабільна: адміністрацыя Байдэна будзе дапамагаць Украіне да інаўгурацыі Трампа, а публікацыі прэсы і заявы людзей з найбліжэйшага асяроддзя абранага прэзідэнта даюць уяўленні аб планах рэспубліканца: калі яны будуць рэалізаваны, то Расея захавае кантроль над захопленымі тэрыторыямі, але страціць усю астатнюю Украіну. Трыумфу, пра які марыць Пуцін не будзе, а скасаванне заходніх санкцый і зусім публічна не абмяркоўваецца.
3) Абсурдна выглядае і эйфарыя Лукашэнкі наконт перамогі Трампа і ягоных «мірных планаў». Калі Трамп даб'ецца поспеху і вайна ва Украіне спыніцца, то значэнне рэжыму Лукашэнкі для Крамля імкліва ўпадзе і пачнецца куды больш актыўны «прымус да інтэграцыі». А вось ад маскоўскіх абдымкаў Трамп Лукашэнку сапраўды не выратуе.