У Пуціна ўзнікла новая сур'ёзная праблема
17- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 10.11.2024, 13:57
- 33,596
У лютым можа адбыцца канфуз.
Вяртанне Трампа ў Белы дом паставіць перад Пуціным яшчэ адну сур'ёзную праблему: што рабіць з вобразам галоўнага ворага і Сусветнага зла?
За Байдэнам было проста: «дэмакратычная партыя сатаністаў» і «вар'ят на чале», але Трамп жа ўмоўна «свой» і «ў самым росквіце сіл».
Што рабіць, калі «дамовіцца з Трампам за 3 дні» не выйдзе і давядзецца «здзяйсняць жэст добрай волі»?
Зноў разводзіць рукамі і казаць, што «мяне падманулі»? Неяк зусім несур'ёзна.
Спісваць усё на доўгія рукі Сораса? Банальна.
Абвінаваціць «унутраную пятую калону»? Дык усіх знішчылі.
Заявіць, што Трамп таксама звар'яцеў і не кіруе сваімі дзеяннямі? Перабор нават для Крамля.
І не маглі гэтыя амерыканцы Гарыс абраць! Як бы ўсё было лёгка і проста…
Цяпер жа трэба загадзя прадумваць і рыхтаваць метадычкі, каб у лютым не адбыўся канфуз.
Зрэшты, ведаючы ляноту і бестурботнасць прадстаўнікоў пуцінскага рэжыму, рабіць гэтага яны, вядома, не стануць, спадзеючыся на звыклае «авось».
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»