У Маскве раптоўна памёр 40-гадовы прэс-сакратар Шамана і Кіркорава
21- 10.11.2024, 14:21
- 15,836
Ён нечакана «пачаў задыхацца».
У Маскве памёр 40-гадовы піяршчык Антон Карабкоў-Зямлянскі. Раней Антон Карабкоў-Зямлянскі рабіў праекты для розных расейскіх тэлеканалаў, быў прэс-сакратаром Філіпа Кіркорава, а з 2022 года стаў прадстаўніком спевака Шамана. Выступаў за вайну з Украінай.
Паводле звестак тэлеграм-каналаў, у суботу ўвечары 40-летні Антон Карабкоў-Зямлянскі «раптам стаў задыхацца».
Лекары, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць. Прычына смерці высвятляецца.