26 снежня 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катар высылае з краіны кіраўніцтва ХАМАС

Катар высылае з краіны кіраўніцтва ХАМАС

Пасля патрабаванняў ЗША.

Улады Катара пагадзіліся выслаць з краіны кіраўніцтва групоўкі ХАМАС пасля неаднаразовых спроб пераканаць рух, чые лідары знаходзяцца ў горадзе Досе, прыняць пагадненне аб спыненні агню і вызваленні закладнікаў у рамках вайны з Ізраілем, паведамілі CNN інфармаваныя крыніцы ў ЗША і Катары.

«ХАМАС - гэта тэрарыстычная групоўка, якая забіла амерыканцаў і працягвае ўтрымліваць амерыканцаў у якасці закладнікаў. Пасля таго, як яны адхілілі шматлікія прапановы па вызваленні закладнікаў, іх лідары не павінны больш быць пажаданымі ў сталіцах усіх партнёраў ЗША», - паведаміў тэлеканалу высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі.

Паводле інфаормацыі CNN, пасля таго як перамовы аб прыпыненні канфлікту зайшлі ў тупік, амерыканскія чыноўнікі два тыдні таму паведамілі сваім катарскім калегам, што Доха павінна спыніць надаваць лідарам руху прытулак. Катар з гэтым пагадзіўся і паведаміў ХАМАСу.

Са свайго боку, высокапастаўлены прадстаўнік групоўкі назваў заяву аб выправаджэнні лідараў ХАМАС з Дохі «беспадстаўнай» і «метадам ціску», дадаўшы, што такія сцвярджэнні ўжо не раз распаўсюджваліся без довадаў.

«Тое, што было апублікавана ў ізраільскіх СМІ аб тым, што Катар пагадзіўся выправадзіць ХАМАС з Дохі на просьбу ЗША, не мае падстаў і з'яўляецца проста метадам ціску. Гэта ўжо паўтараецца без якіх-небудзь довадаў», - адзначыў ён у інтэрв'ю CNN.

Падчас перамоў па вяртанні закладнікаў амерыканскія чыноўнікі неаднаразова прасілі Катар выкарыстоўваць пагрозу выправаджэння як рычаг ціску ў перамовах з ХАМАС. Вызначальным фактарам стала нядаўняе забойства амерыкана-ізраільскага закладніка Херша Голдберга-Паліна і чарговая адмова ХАМАС ад прапановы аб спыненні агню. Да гэтага Катар гуляў важную ролю ў спробах дабіцца спынення агню ў вайне групоўкі з Ізраілем. У Досе праходзілі асноўныя перамовы ў гэтым пытанні.

Калі менавіта прадстаўнікі ХАМАС будуць выдвараныя з Катара і куды яны адправяцца, пакуль незразумела. Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў удакладніў, што руху не быў дадзены працяглы тэрмін для пакідання краіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках