26 снежня 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін узненавідзіць гэта»

25
«Пуцін узненавідзіць гэта»
Фота: Getty Images

Экс-камандуючы NATO назваў сцэнар заканчэння вайны ва Украіне.

Адмірал у адстаўцы і былы камандуючы NATO Джэймс Стаўрыдзіс у інтэрв'ю для CNN зрабіў прагноз аб тым, што вайна паміж Расеяй і Украінай можа с кончыцца тэрытарыяльным кампрамісам, пры якім Расея захавае кантроль над 20% украінскай тэрыторыі, але 80% украінскай тэрыторыі захавае дэмакратыю і стане часткай ЕЗ, а пасля і NATO.

На яго думку, далейшыя перамовы могуць стварыць сітуацыю, падобную на ўмовы заканчэння Карэйскай вайны, з магчымай дэмілітарызаванай зонай на мяжы.

«Я спадзяюся, што ён зробіць гэта, і думаю, што так і будзе, - гэта націсне на абодва бакі, каб яны селі за стол перамоў, і ў выніку атрымаецца нешта кшталту канца Карэйскай вайны. Пуцін у выніку атрымае блізу 20% Украіны, той кавалак, які ён зараз утрымлівае, але астатняя частка Украіны, 80%, усе гэтыя рэсурсы, пераважная большасць насельніцтва, яны застануцца дэмакратычнымі, свабоднымі», - сказаў ён.

Угода, імаверна, уключацьме «нейкую дэмілітарызаваную зону паміж двума бакамі, як у Карэі. І, магчыма, будзе патрулявацца жаўнерамі NATO».

Стаўрыдыс дадаў, што Украіна таксама атрымае «пропуск у NATO, магчыма, праз тры-пяць гадоў, у рэальнасці. Гэта не самы найгоршы зыход».

На пытанне Newsweek, колькі часу, на яго думку, зоймуць перамовы пасля прыходу Трампа да ўлады, Стаўрыдзіс адказаў: «Майце на ўвазе, што ўрэгуляванне шляхам перамоў - гэта не тое, што ЗША могуць навязаць, а тое, пра што ўкраінцы і расейцы павінны дамовіцца».

«Перамовы аб спыненні агню і канчатковым урэгуляванні зоймуць месяцы. Уступленне Украіны ў NATO можа быць дасягнутае цягам некалькіх гадоў», - дадаў ён. Стаўрыдзіс акрамя таго выказаў меркаванне, што Украіна таксама можа атрымаць чаленства ў Еўрапейскім Звязе, які ўклаў мільярды даляраў у вайсковую дапамогу Кіеву.

«Пуцін зненавідзіць гэта, гэтак жа як украінцы зненавідзяць тое, што Пуцін утрымлівае 20% іх краіны. Але гэта перамовы», - сказаў адмірал у адстаўцы.

Стаўрыдзіс таксама заявіў, што ўгода, імаверна, будзе ўключаць «нейкую дэмілітарызаваную зону паміж двума бакамі, як у Карэі. І, магчыма, яна будзе патрулявацца жаўнерамі NATO, напрыклад, не амерыканцамі, а еўрапейцамі».

Адмірал таксама заявіў, што калі б былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп змог урэгуляваць канфлікт за дзень, то ён быў бы гатовы падтрымаць яго ў атрыманні Нобелеўскай прэміі міру. Гэтую заяву Стаўрыдзіс суправадзіў надзеяй, што такія намаганні створаць ціск на абодва бакі, спрыяючы пачатку перамоў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках