У Тбілісі пачаўся марш апазіцыі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў
5- 10.11.2024, 20:08
- 4,146
На плошчы Свабоды сабралася вялікая колькасць людзей.
У сталіцы Грузіі ў Тбілісі на плошчы Свабоды сабралася вялікая колькасць людзей. Там пачынаецца апазіцыйны марш пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram NEWSGEORGIA.
На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, што людзі са сцягамі Грузіі стаяць у чаканні апазіцыйнага маршу, які планаваўся загадзя.
Што папярэднічала
Паводле звестак ЦВК Грузіі, перамогу на выбарах у парламент, прычым з вялікім адрывам, атрымала скандальная партыя «Грузінская мара».
Міжнародныя назіральнікі заявілі, што падчас выбараў быў зафіксаваны шэраг парушэнняў. У сувязі з гэтым апазіцыя ў Грузіі абвясціла байкот новаму парламенту і паралельна пачаліся пратэсты.
Учора, як і сёння, таксама прайшлі пратэсты. Так, днямі выданне NewsGeogria паведаміла, што грузінская апазіцыя правядзе 9 лістапада пратэставае шэсце пад лозунгам «Не – расейскім выбарам».
Арганізатарамі маршу выступілі некалькі партыяў, а менавіта – «Адзінства – Нацыянальны рух», «Кааліцыя за перамены» і «Моцная Грузія».
Пратэставая акцыя мела перад сабой мэту скасаваць вынікі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 26 кастрычніка. Больш за тое, адзначым, што на днях грузінская апазіцыя абвясціла пра штодзённыя пратэсты.