Гамельчукоў заклікалі «захоўваць спакой і не рабіць ніякіх дзеянняў»
18- 11.11.2024, 16:47
- 17,726
Што адбываецца?
З 19 да 21 лістапада ў Гомелі пройдзе праверка сістэм абвесткі, падчас якой будуць уключаныя электрасірэны.
Кіраўнік гарвыканкама Уладзімір Прывалаў напісаў у Telegram, што ніякіх дзеянняў пры гуку сірэн рабіць не трэба.
МНС можа падаць некалькі сігналаў, сярод якіх «Увага ўсім!» - папераджальны сігнал, прызначаны для прыцягнення ўвагі насельніцтва і інфармавання аб магчымых аварыях, катастрофах або стыхійных бедствах.
Калі раздасца працяглае не навучальнае выццё сірэн, грамадзянам рэкамендуецца ўключыць радыёпрымач або тэлевізар, каб атрымаць актуальную інфармацыю аб сітуацыі і інструкцыі па далейшых дзеяннях, а таксама прытрымлівацца рэкамендацый, агучаных у эфіры.
Акрамя таго, плануецца інфармаванне насельніцтва праз SMS-паведамленні. Ратавальнікі нагадваюць, што калі сірэна заспее вас на вуліцы, трэба падысці да найбліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля або інфармацыйнага светлавога табло для атрымання дадатковых звестак.