«Блакітныя каскі» ў Беларусі - гэта гамон Лукашэнку»
5- 12.11.2024, 11:32
- 28,014
Дыктатар баіцца гэтага сцэнару.
Telegram-канал "Рэфлексіі і рэакцыя" выказаў меркаванне, што пасля заканчэння вайны ва Украіне на тэрыторыі Беларусі могуць з'явіцца міратворцы:
- Усялякія «блакітныя каскі» ў Беларусі, акрамя расейскіх - гэта гамон рэжыму заўтра ж на той тэрыторыі, дзе будуць стаяць гэтыя каскі. Ці яны будуць спакойна глядзець, як АМАП б'е бяззбройных?
Адсюль ідзе шалёнае жаданне Лукашэнкі цягнуць Беларусь у бок нейтралітэту. Гэта і фразы "мы не дазвалялі расейцам нападаць, яны самі пайшлі па дарозе дадому з вучэнняў". І "могуць дамовіцца так, што ад нас нічога не застанецца" ў кантэксце мірных перамоў.
Альбо зноў паўстае пытанне аб беларускім транзіце і статусе краіны. Гэта развязвае ўсе праблемы вонкавых гульцоў, але для гэтага ў Беларусі патрэбная ўлада, якую прызнае большасць. Супраць якой не будуць бунтаваць.
Лукашэнка будзе спрабаваць прадаваць, што ён і ёсць такая ўлада - глядзіце, на “выбарах” усе за мяне, пратэстаў няма. Але, па-першае, масавыя рэпрэсіі бачаць усе. Па-другое, з Канстытуцыі нейтралітэт прыбраны, а расейская ядзерная зброя на словах завезеная. А калі пры гэтым яшчэ і ў нейкай форме будуць пратэсты (напрыклад, акцыі адзіночак) – гэта проста перакрэсліць усю карцінку.