27 снежня 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі штурмавую калону расейцаў пад Курахавам

2
УСУ знішчылі штурмавую калону расейцаў пад Курахавам

Нейтралізавалі паўсотні акупантаў, танкі і бронетранспарцёры.

УСУ паспяхова адбілі механізаваны наступ расейскіх сіл на курахаўскім кірунку ў Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы знішчылі восем адзінак бранятэхнікі супраціўніка і нанеслі яму значныя страты ў асабовым складзе.

Пра гэта паведаміла 33 асобная механізаваная брыгада УСУ на сваёй старонцы ў Facebook, суправадзіўшы паведамленне адпаведным відэаматэрыялам.

Са звестак брыгады, расейскія войскі распачалі спробу прарыву калонай бранятэхнікі да адной з вёсак у наваколлях Курахава. Аднак украінскія абаронцы змаглі спыніць наступ, выкарыстаўшы артылерыю, ударныя дроны і нямецкі танк «Leopard», які знаходзіцца на ўзбраенні брыгады.

«Супрацізнік атрымаў сустрэчны ўдар – артылерыйскі абстрэл і дронавыя атакі. Наш экіпаж на «Леапардзе» зрабіў прамы стрэл па варожым танку ў межах вёскі, нанёсшы значныя страты», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку боесутыкнення ўкраінскія вайскоўцы знішчылі два расейскія танкі і шэсць баявых браняіраваных машын, якія перавозілі пяхоту. Таксама паведамляецца аб 29 загінулых расейскіх акупантаў і 19 параненых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках