У былога намесніка Шайгу знайшлі шыкоўную кватэру ў Маскве
5- 12.11.2024, 12:35
- 6,494
Яна арыштаваная.
Паводле справы былога намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова арыштавалі элітную кватэру ў цэнтры Масквы плошчай звыш 300 кв. м і рынкавым коштам больш за 500 млн расейскіх рублёў.
Са звестак агенцтва, кватэра знаходзіцца ў раёне Арбата. На гэты момант у ёй зарэгістраваная былая жонка Іванова Святлана.
Да гэтага ў справе Іванова ўжо былі арыштаваныя дзясяткі рахункаў і банкаўскіх укладаў, а таксама нерухомая (два нежылыя памяшканні ў асабняку ў цэнтры Масквы агульнай плошчай блізу 1 тыс. кв. м) і рухомая маёмасць мінівэн Mercedes-Benz V-класа (якія належаць былому чыноўніку), пазадарожнік Chevrolet Suburban і спартовы матацыкл MV Agusta).
Іванова затрымалі і арыштавалі ў красавіку. Яго абвінавачваюць у ч. 6 арт. 290 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Следства мяркуе, што намеснік міністра заступаўся за шэраг фірмаў, каб ім даставаліся выгадныя дзяржаўныя кантракты ад Мінабароны, а тыя наўзамен бязвыплатна будавалі і рэстаўравалі нерухомасць, якая належала Іванову і ягонай сям'і. Сума атрыманага такім чынам хабару склала 1,185 млрд руб.