Літва дэнансавала чарговую дамову з Беларуссю
- 12.11.2024, 14:20
- 2,818
Аб мытным супрацоўніцтве.
Сэйм Літвы адобрыў прапанову аб дэнансацыі пагадненняў з Расеяй і Беларуссю аб узаемадапамозе ў мытных справах і прадухіленні правапарушэнняў, піша DELFI.
Як адзначаў Мінфін, які падрыхтаваў гэту пастанову, дамоўленасць мэтазгодна дэнансаваць, бо з 2022 года, пасля пачатку вайны ва Украіне, мытня Літвы фактычна ніякіх сувязяў з мытнымі беларускімі службамі не падтрымлівае і інфармацыяй не абменьваецца.
Акрамя таго, у праекце падкрэсліваецца, што пагадненні, укладзеныя да ўступлення Літвы ў Еўразвяз, не маюць большай практычнай каштоўнасці.
Тым не менш, паводле ведамства, асобы, якія гандлююць з Беларуссю, накіроўваюць у літоўскія суды і ў мытны дэпартамент дакументы, выдадзеныя беларускімі мытнымі службамі, у довад законнасці гандлёвых аперацый і захавання міжнародных санкцый.