26 снежня 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамы Беларусі павінен вярнуцца «Ролтан»

13
У крамы Беларусі павінен вярнуцца «Ролтан»

Больш не забаронены.

Міністэрства аховы здароўя скасавала забарону на ўвоз у Беларусь прадукцыі вытворцы папулярнай локшыны хуткага прыгатавання.

Арганізацыі атрымалі ліст ад Міністэрства аховы здароўя аб скасаванні забароны на ўвоз прадукцыі расейскай кампаніі "Марэвен Фуд Сэнтрал", паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на блогера Koko_by.

Гэта значыць, што "Ролтан", "Біг Бон" і іншая прадукцыя кампаніі павінна вярнуцца на паліцы беларускіх крам.

Міністэрства аховы здароўя забараніла ўвоз гэтай прадукцыі ў кастрычніку. Тады ў фасаваным бульбяным пюрэ з курыным смакам «Петра» у нармаваным аб'ёме прадукцыі знайшлі каліформы - бактэрыі кішачных палачак.

У Міністэрстве аховы здароўя тлумачылі, што парушэнне нарматываў мікрабіялагічных паказчыкаў, у тым ліку ў колькасці бактэрый групы кішачнай палачкі, могуць прывесці да харчовых атручэнняў рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках