27 снежня 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кая Калас: Расея баіцца дэмакратычнай Беларусі

7
Кая Калас: Расея баіцца дэмакратычнай Беларусі
КАЯ КАЛАС

Новая кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі гатовая працаваць з беларускай апазіцыяй.

Былая прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас, неўзабаве павінна ўступіць на пасаду вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах, заявіла аб сваёй гатоўнасці супрацоўнічаць з беларускімі прадэмакратычнымі сіламі, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Брусэлі.

"Мы працягнем абмяркоўваць, што яшчэ можна зрабіць для падтрымкі прадэмакратычных памкненняў беларускага народа", - сказала палітык, адказваючы на пытанне кіраўніка дэлегацыі з Беларусі, еўрадэпутата ад Польшчы Малгажаты Гасеўскай.

«Выклікае вялікую асцярогу той факт, што пры гэтым рэжыме ёсць 1 300 палітычных зняволеных (афіцыйна прызнаныя праваабаронцамі - заўв.), таму мы павінны працаваць разам з беларускай апазіцыяй. Гэта, аднак, неверагодна цяжка ў гэтай геапалітычнай сітуацыі: Беларусь, я думаю, знаходзіцца пад вельмі вялікім уплывам ад таго, што адбываецца ў Расеі <…>, а яны [Расея] баіцца пашырэння дэмакратычнай прасторы ў Беларусі», — адзначыла Кая Каллас на слуханнях у Еўрапарламенце аб зацвярджэнні яе кандыдатуры на ролю кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ.

17 верасня кіраўнік Еўракамісіі Уршуля Фон дэр Ляен зацвердзіла кандыдатуру экс-прэм'ера Эстоніі Каі Калас на пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы.

Калас узначальвала ўрад Эстоніі са студзеня 2021-га да ліпеня 2024 года. Яна была першай жанчынай на гэтай пасадзе. Палітык вядомая сваімі моцнымі заявамі ў падтрымку Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках