13 лiстапада 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хочуць радзей вывозіць смецце

14
У Менску хочуць радзей вывозіць смецце

Названая прычына.

У Менску мяняюць смеццевыя кантэйнеры на больш аб'ёмныя, еўрапейскага ўзору. Гэта дазволіць скараціць рэйсы смеццявозаў для вывазу адкідаў, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МГЖГ).

У Менску ідзе паэтапная замена кантэйнераў, устаноўленых у смеццепрыёмных камерах шматпавярховікаў і на кантэйнерных пляцоўках у дварах. Старыя металічныя бакі аб'ёмам 0,75 куб. м мяняюць на пластыкавыя еўраўзоры 1,1 куб. м.

За студзень-кастрычнік 2024 года замененыя 2 472 кантэйнеры: 1 896 для цвёрдых камунальных адкідаў (ЦКА) і 576 для другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР).

У жылфондзе, які абслугоўваецца ЖКГ Кастрычніцкага, Маскоўскага, Фрунзенскага, Першамайскага і Партызанскага раёнаў Менска, гэтая праца ўжо скончылася. Да канца года задачу выканаюць у жылфондзе ЖКГ Савецкага і Цэнтральнага раёнаў горада. У Заводскім і Ленінскім - у 2025 годзе, замяніўшы агулам амаль 1000 кантэйнераў.

Новыя ёмістасці больш лёгкія і зручныя ў эксплуатацыі, а дзякуючы іх большай умяшчальнасці магчымае скарачэнне рэйсаў смеццявозаў для вывазу адкідаў, расказалі ў МГЖГ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках