27 снежня 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ змогуць паўтарыць Курскую аперацыю

11
УСУ змогуць паўтарыць Курскую аперацыю

Але на іншай тэрыторыі Расеі.

Украінскія войскі падчас аперацыі ў Курскай вобласці набываюць вялікі досвед. У далейшым гэта дасць магчымасць ажыццяўляць такія аперацыі на іншых тэрыторыях у Расеі.

Пра гэта старшыня Рады рэзервістаў Наземных войск УСУ Іван Цімачка заявіў у эфіры тэлеканала «Эспрэса». З яго слоў, у будучыні УСУ змогуць выкарыстоўваць яшчэ адну тактыку вядзення вайны.

«Для нас Курская аперацыя - гэта ваенная аперацыя, аналіз якой дасць магчымасць у будучым праводзіць аналагічныя аперацыі на тэрыторыі РФ або выкарыстоўваць тактыку і стратэгію вядзення мабільнай вайны», - адзначыў Цімачка.

Ён дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі досвед працы на тэрыторыі ворага, калі няма падтрымкі мясцовага насельніцтва. Гэта таксама паўплывала на саму РФ.

«Курская аперацыя непасрэдна паўплывала на ўнутраны недавер сярод расейцаў, бо мы ўбачылі не кансалідаванае насельніцтва, і гэта знішчыла імідж Кадырава і яго парамілітарных аб'яднанняў, што прывяло да лакальных сутыкненняў у Расеі», – кажа Цімачка.

Старшыня Рады рэзервістаў перакананы, што ўтрыманне плацдарма ў Курскай вобласці з'яўляецца важным для Украіны.

«Паколькі мы не ведаем, якія геапалітычныя выклікі нас чакаюць у найбліжэйшыя месяцы, як будзе выглядаць сусветная рэакцыя пасля выбараў у ЗША на вайну ва Украіне», – падсумаваў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках