13 лiстапада 2024, Серада, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калас хоча накіраваць расейскія актывы на аднаўленне Украіны

6
Калас хоча накіраваць расейскія актывы на аднаўленне Украіны
КАЯ КАЛАС

Усе 300 мільярдаў даляраў.

Еўрапейскі Звяз павінен наўпрост выкарыстоўваць 300 млрд даляраў замарожаных расейскіх актываў на фінансаванне аднаўлення пацярпелай ад вайны Украіны.

Пра гэта заявіла кандыдатка на вышэйшую замежнапалітычную пасаду ЕЗ Кая Калас, паведамляе РБК-Украіна.

Калас, былы прэм'ер-міністр Эстоніі, прызначаная на пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ, заявіла, што дзяржавам-сябрам варта адмовіцца ад сумневаў наконт наўпроставага адабрання актываў, спаслаўшыся на «законныя прэтэнзіі» Кіева на гэтыя сродкі пасля нападу з боку Расеі.

«Я не буду выкарыстоўваць слова «канфіскацыя», бо гэта насамрэч выкарыстанне актываў законным чынам», - заявіла Калас дэпутатам Еўрапейскага парламента на слуханнях па зацвярджэнні ў Брусэлі ў аўторак.

Яе кандыдатура павінна быць ухваленая Еўрапарламентам, перш чым яна зменіць Жазэпа Барэля.

«Мы прызнаем, што ў Расеі ёсць законныя прэтэнзіі да нас, бо ў нас ёсць іхнія актывы. Але ва Украіны таксама ёсць законныя прэтэнзіі да Расеі, бо яна кожны дзень знішчае Украіну», - заявіла Калас.

Яна дала зразумець, што ў Расеі можа быць магчымасць «запатрабаваць назад» актывы ў рамках урэгулявання, але дадала: «Улічваючы тое, што адбываецца, я сумняваюся, што нешта засталося».

Падаткааплатнікам, якія не хочуць, каб дзяржавы-чальцы ЕЗ плацілі за аднаўленне Украіны, Калас заявіла: «Мы не павінны гэтага рабіць. Тыя, хто разбурае Украіну, заплацяць за гэта».

Калас заявіла, што ініцыятыва Эстоніі па забеспячэнні накіравання 0,25% яе валавога ўнутранага прадукту Украіне павінна быць прынятая іншымі дзяржавамі-чальцамі.

Яна таксама заявіла, што санкцыі ЕЗ супраць Расеі не павінны прадаўжацца кожныя шэсць месяцаў, а стаць бестэрміновымі датуль, пакуль 27 дзяржаў-чальцоў не наважацца іх скасаваць. «Было б лепш, калі б усё было наадварот», - сказала Калас.

Расейскія актывы

Сёлета «Вялікая сямёрка» ўклала пагадненне аб адабранні прыбытку, атрыманага ад замарожаных актываў РФ. Аднак план не прадугледжвае канфіскацыі. Некаторыя краіны ўлічвалі патэнцыйныя прававыя наступствы такога кроку і рызыку для еўра, у той час як іншыя, у тым ліку ЗША і Вялікая Брытанія, выступілі за больш смелыя варыянты, такія як наўпроставая канфіскацыя актываў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ведае, як распарадзіцца замарожанымі актывамі Расеі. Ён прапанаваў перадаць Кіеву ўсе 300 млрд даляраў. «Шчыра кажучы, гэта ўкраінскія грошы», - сказаў ён.

На адзнаку Сусветнага банка, на канец 2023 года сукупныя эканамічныя, сацыяльныя і іншыя грашовыя страты Украіны ад вайны складаюць 499 млрд даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках