Эксперт пра новую каманду Трампа: Пераважная большасць – антыпуцінскага настрою
6- 12.11.2024, 20:26
- 4,512
Многае залежыць ад прызначэнняў у Пентагон.
Пераважная большасць новай каманды абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа – людзі антыпуцінскага настрою. Такія прызначэнні ўсяляюць спакойны аптымізм.
Пра гэта РБК-Украіна расказаў украінскі гісторык і дыпламат Раман Бяссмертны.
– Я калі гляджу цяпер пакет гэтага, які круціцца вакол прызначэнняў, то пераважная большасць з гэтых людзей – гэта людзі антыпуцінскай, антымаскоўскай, антырасейскай настройкі, – сказаў Бяссмертны.
У той самы час, паводле ягоных словаў, некаторыя з іх (напрыклад, Марк Рубіа і Майк Уолц), манеўруючы ад сваіх пазіцый антыпуцінскіх і падтрымкі Украіны, пераходзілі да пазіцыі: «Так, мы павінны падтрымліваць Украіну, але што нам з таго?»
– І тут трэба думаць над тым, як аргументаваць украінскую пазіцыю, пазіцыю ўкраінскай палітыкі, істэблішмэнту, ваенна-палітычнага кіраўніцтва і гэтак далей. Вынік – гэта наўпрост тое, што ў свой час ЗША адмовіліся ад лэнд-лізу як сістэмы дапамогі Украіне і перайшлі на прамыя бюджэтныя пастаўкі. Хоць у тым ёсць, відавочна, свой разлік, які можа даць толькі Пентагон, – адзначыў гісторык.
На ягоную думку, цяпер вельмі важна дачакацца прызначэння ў Пентагон, у тым ліку міністра абароны, а таксама ў ЦРУ.
– Ну, і відавочна, тое, ці будзе зменены кіраўнік Камітэта кіраўнікоў штабоў. Хоць закон забараняе гэта рабіць, але прыйшлі «ястрабы». Ці задавальняе іх Браўн? Я не ведаю. Гэта значыць, відавочна, што тут могуць быць іншыя пастановы. Але пакуль гэтыя прызначэнні, якія ёсць, яны з гледзішча нашых інтарэсаў Украіны выклікаюць спакойны аптымізм, – дадаў Бяссмертны.