27 снежня 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: У Пуціна не атрымаецца адкінуць УСУ з Курскай вобласці

8
Палкоўнік УСУ: У Пуціна не атрымаецца адкінуць УСУ з Курскай вобласці
РАМАН СВІТАН

З некалькіх прычынаў.

Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан у аглядзе фронту на «24 Канале» расказаў, што ў расейскіх войскаў не атрымаецца адкінуць УСУ з Куршчыны.

Світан адзначыў, што ёсць некалькі прычынаў, чаму расейцы не здолеюць выканаць сваю задачу на Куршчыне:

– Сілы абароны Украіны там добра зачапіліся.

– Войскі КНДР не даюць расейцам ніякай перавагі, наадварот, прыкметная дэзарганізацыя на розных кірунках, калі часткі войскаў КНДР першымі трапляюць пад удары тады, калі трэба хутка прымаць пастановы ў камунікацыі, а яны не гатовыя працаваць у звязку з расейцамі.

«Наша групоўка на Куршчыне ўзмацняецца менавіта для выканання асноўнай там задачы. Гэта знішчэнне войска ворага. Задача любога войска, якое абараняецца, знішчыць як мага больш варожай тэхнікі і асабовага складу, што мы і робім на Курскім кірунку», – заўважыў палкоўнік запасу УСУ.

Удар шахеда па доме ў Белгарадзе

Нядаўна было абнародаванае відэа ўдару БпЛА па жылым доме ў Белгарадзе. Паводле словаў лётчыка-інструктара, расейцы спачатку гаварылі, што гэта ўкраінскія БПЛА ўдарылі па мірным расейскім насельніцтве, спрабуючы расхістаць міжнародную супольнасць.

«У гэты ж момант з'явіліся кадры, дзе выразна відаць, што заходзіць на выкананне баявой задачы ў знішчэнні расейскіх цывільных асобаў іх жа “Шахед”. Гэта той самы “разанскі цукар”. Так у свой час больш за 20 гадоў таму расейская ФСБ падрывала свае ж шматпавярхоўкі», – падкрэсліў вайсковы эксперт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках