Politico: Пуцін павінен нервавацца
2- 13.11.2024, 9:04
- 4,920
Новая каманда Трампа ўсяляе аптымізм у прыхільнікаў Украіны.
Саюзнікі Украіны вельмі асцярожна падыходзяць да новых прызначэнняў Трампа, аднак яны не сумняваюцца, што для Пуціна гэта дрэнныя навіны. Так яны выказаліся пра Марка Уолца, дарадцу ў нацыягальнай бяспецы, і Марка Рубіё, новага дзяржсакратара, інфармуе рэсурс Politico.
Абодва чыноўнікі першапачаткова прытрымліваліся дактрыны, што "Амерыка вышэйшая за ўсё".
Экспэрты падкрэсліваюць, што ў свой час абодва рэспубліканцы выступілі супраць вайсковай падтрымкі Украіне не праз адсутнасць лішніх грошай у скарбніцы ЗША, а праз адмову Вашынгтона надаць належную ўвагу ўмацаванню мяжы з Мексікай.
Варта таксама нагадаць, што Уолц быў адным з тых палітыкаў, якія патрабавалі ад Байдэна зняць абмежаванні на ўдары дальнабойнай зброяй па тэрыторыі РФ.
"Для тых, хто ўстурбаваны тым, што Трамп збіраецца здрадзіць Украіне, я думаю, што яго галоўны прыярытэт - паспрабаваць знайсці нейкі справядлівы мір", - сказаў былы чыноўнік адміністрацыі Трамп.
Апошнія прызначэнні Трампа гавораць аб тым, што ён і далей гатовы прымаць самыя жорсткія меры наконт экспарту энэргарэсурсаў з РФ.
Уолц не раз крытыкаваў Байдэна за тое, што той не закрыў для Крамля ўсе шчыліны наконт экспарту нафты. Некаторыя палітолагі ўпэўненыя, што выбар Уолца і Рубіё - гэта як сігнал таго, што новая адміністрацыя Трампа будзе сімпатызаваць Украіне.
Варта адзначыць, што Рубіё не раз бываў у Кіеве і крытыкаваў тых рэспубліканцаў, якія адмаўляюцца дапамагаць Украіне.
"Я думаю, мы маглі б выкарыстоўваць спалучэнне непрадказальнасці Трампа з яго жаданнем быць пераможцам і зрабіць гэта моцнай формулай для прасоўвання мірнага працэсу ва Украіне", – сказаў у нядаўнім інтэрв'ю Андэрс Фог Расмусэн.