22 лiстапада 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Нерухомасць у Менску можа рэзка абясцэніцца

17
Экспэрты: Нерухомасць у Менску можа рэзка абясцэніцца

Попыт упаў праз змены ўмоў крэдытавання і рост курсу даляра.

Рыэлтары зафіксавалі тэндэнцыю зніжэння попыту на кватэры ў Менску і спрагназавалі змяншэнне коштаў на іх у будучыні. Паводле ацэнак спецыялістаў, попыт упаў з-за змен умоў крэдытавання і росту курсу даляра, піша «Тэлеграф».

Паводле інфармацыі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца», у кастрычніку зарэгістравалі 1 737 угод куплі-продажу кватэр. Гэта крыху больш, чым у верасні.

«У першую чаргу рынак страціў прыстойную дзель пакупнікоў з рэгіёнаў, якія бралі льготныя крэдыты на пабудову жылля. Нагадаем, зараз яны могуць набываць нерухомасць у крэдыт у тых гарадах, дзе стаяць на чарзе. Акрамя гэтага, банкі паднялі стаўку», - растлумачыў сітуацыю намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі агенцтва Андрэй Чарнышоў.

На ягоную думку, пакупнікі жылля ўперліся ў столь сваіх магчымасцей. Паводле інфармацыі агенцтва нерухомасці, зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў Менску складае $ 1560, а максімальны яго кошт зафіксавалі ў кастрычніку 2013-га — $ 1730. Але пры гэтым даляр тады каштаваў 0,92 рубля (у пераліку на сённяшнія грошы, то бок пасля дэнамінацыі).

“Прадаўцы вераць у лепшае, але рэальна ацэньваюць сітуацыю: набліжаецца канец года, даражэе валюта, таму яны рыхтуюцца рабіць зніжкі, каб не пераходзіць з кватэрай, якая прадаецца ў новы год, і тым самым не гуляць у латарэю”, - распавёў Чарнышоў.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, частка пакупнікоў не хоча ўпусціць "добрую магчымасць", а іншая, наадварот, чакае зніжэння коштаў. Прадстаўнік агенцтва падкрэсліў, што ад росту курсу даляра пакупнікі ніколі не атрымліваюць "ніякай выгады". "У выніку цана на кватэры зніжаецца максімум на 25% пры росце валюты на 100%", – падзяліўся разлікамі ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках