Зідан хоча ўзначаліць толькі адну каманду
3- 13.11.2024, 10:12
- 6,058
Праз гэта ён адмовіў нават "Рэалу".
Былы гулец і трэнер мадрыдскага “Рэала” Зінедзін Зідан можа аднавіць трэнерскую кар'еру, паведамляе sport.ua.
Паводле інфармацыі Todofichajes, Зідан марыць узначаліць зборную Францыі. Большасць гульцоў французскай каманды незадаволеныя галоўным трэнерам Дзідзье Дэшамам. Зоркі зборнай жадаюць, каб іх новым настаўнікам стаў менавіта Зідан.
Адзначаецца, што Зінедзін нядаўна адмовіўся ўзначаліць мадрыдскі “Рэал” і замяніць Карла Анчалоці.
Зінедзін Зпдан быў галоўным трэнерам мадрыдскага "Рэала" з 2016 да 2018 год, а таксама з 2019 да траўня 2021 года.