Больш за тысячу фур сабралася на мяжы Беларусі з ЕЗ
2- 13.11.2024, 11:09
- 1,780
Самыя вялікія чэргі - на латвійскай мяжы.
На межах Беларусі з ЕЗ сабраліся вялізныя чэргі з фур. Уезду ў Еўразвяз з беларускага боку чакаюць 1 040 вялікагрузаў, вынікае з паведамлення ДПК.
Самы загружаны пункт пропуску - Патэрніекі (Грыгароўшчына) на беларуска-латвійскай мяжы. Там сабралася ўжо 480 грузавікоў. Хутчэй за ўсё, кіроўцаў чакае яшчэ шмат гадзін у чарзе - учора ў Латвію, са звестак ДПК, заехала толькі 32 фуры.
На другім месцы па загрузцы - пункт пропуску Казловічы (Кукурыкі) на беларуска-польскай мяжы. Тамака сваёй чаргі чакаюць 300 фур. За мінулыя суткі ў Польшчу ўехала больш за 700 фур.
З пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы самы загружаны - Беняконі (Салечнікі). Там стаіць больш за дзвесце фур. За мінулыя дні праз гэты пункт пропуску ў ЕЗ трапілі 62 фуры.