Магілёўка знайшла ў супермаркеце шпінат «з будучыні»
- 13.11.2024, 11:46
- 2,958
Беларусы паспрачаліся, ці можна такі прадаваць.
Жыхарка Магілёва знайшла ў краме Green шпінат «з будучыні». Відэа яна апублікавала ў TikTok, піша «Зеркало».
«Сёння 12 лістапада 2024 года. Мы знаходзімся ў Green. І тут ёсць вельмі класны шпінат «з будучыні». Ён зроблены 16 лістапада, гэта значыць праз чатыры дні», - распавяла яна.
Карыстальнікі ў каментарах выказалі здагадку, што шпінат свежы, «проста калі штампавалі крыху памыліліся», а таксама, што «яго могуць зараз прыбраць і выставіць 16 і ўсё».
Аўтар відэа выказала меркаванне, што «гэта брак, і такое прадаваць нельга» праз недакладную інфармацыю аб тэрмінах прыдатнасці.
@yousomnia Обнаружен шпинат из будущего в ТЦ Green, Могилев
♬ оригинальный звук - Yulia