26 снежня 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадукты вырваліся ў лідары ў росце коштаў

3
У Беларусі прадукты вырваліся ў лідары ў росце коштаў

Утрымаць іх не атрымліваецца нават дзяржаўным рэгуляваннем.

Месячная інфляцыя ў кастрычніку ў Беларусі склала 0,5% да верасня, паведамляе Белстат. Больш заўважна ў мінулым месяцы падаражэлі прадукты, піша «Зеркало».

Прадукты ў кастрычніку сталі даражэйшымі на 0,7% да верасня, нехарчовыя тавары і платныя паслугі — на 0,3%.

Гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 5,9% да аналагічнага месяца 2023-га. Прыкметней за ўсё падаражэлі прадукты - на 7,2%. Нехарчовыя тавары за апошні год дадалі ў кошце 4,1%, а платныя паслугі - 6%.

За 10 месяцаў гэтага года інфляцыя склала 4,3%.

Чыноўнікі спрабуюць стрымаць рост коштаў жорсткім коштавым дзяржаўным рэгуляваннем.

Нагадаем, раней Нацбанк таксама заяўляў аб інфляцыйных і дэвальвацыйных рызыках для беларускай эканомікі, якія звязаны ў тым ліку з тым, што насельніцтва і бізнэс актыўна набіраюць крэдыты. Экспэрты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацыянальнай валюты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках