Найбуйнейшая ў Берасцейскай вобласці школа замежных моў прыпыніла працу
1- 13.11.2024, 14:38
- 5,104
Прычыны не патлумачылі.
У Берасці прыпыніла працу школа замежных моў "АКЦ Мост". Пра гэта стала вядома з крыніц, знаёмых з сітуацыяй.
Студэнтам курсаў і іх бацькам аб адмене заняткаў і прыпыненні дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах. Прычыны не патлумачылі.
Са звеста "Позірка", 13 лістапада офіс "АКЦ Мост" быў апячатаны. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі аб спыненні працы.
"АКЦ Мост" зарэгістраваны ў 2006 годзе. На сайце школы адзначаецца, што яна стала "першым у рэгіёне камерцыйным цэнтрам у прафесійным навучанні польскай мове". Акрамя польскай, у школе навучаюць ангельскай мове, псіхалогіі, рыхтуюць да ЦТ і паступлення ва ўніверсітэты. Навучанне ў школе прайшлі больш за 18 тысяч чалавек, адзначаецца, што ўстанова з'яўляецца "найбуйнейшым цэнтрам вывучэння замежнай мовы ў Берасці і Берасцейскай вобласці". Беларускія ўлады пасля 2020 года пачалі масава закрываць прыватныя дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты. Асобныя рэпрэсіі зазналі моўныя школы, тыя, дзе можна было вывучыць польскую мову.