Мінінфармацыі заблакавала Livejournal?
3- 13.11.2024, 16:01
- 2,716
Некалі папулярны сайт з блогамі не адкрываецца ў Беларусі.
У Беларусі маглі абмежаваць доступ да некалі вельмі папулярнага сайту Livejournal.
Пры спробе зайсці на сайт з'яўляецца заглушка, якая паведамляе, што доступ абмежаваны паводле пастановы Мінінфарма, піша Onliner.
Такая сітуацыя назіраецца ў некалькіх інтэрнэт-правайдэраў. Пры гэтым, як адзначае выданне, адзін раз сайт усё ж адкрыўся - на стацыянарным кампутары.
Міністэрства інфармацыі пакуль не паведамляла аб блакаванні Livejournal. Праблемы з доступам да ЖЧ з'явіліся ў Беларусі ў кастрычніку, аднак тады заглушкі з паведамленнем Мінінфарма не было - сайт проста не адкрываўся.
Жывы Часопіс з'явіўся ў 1999 годзе. Платформа дазваляла весці блогі і размаўляць. Сайт атрымаў вялікую папулярнасць у 2000-я гады, аднак з развіццём сацсетак яна пайшла на спад.