FT: Паміж людзьмі Пуціна і энергетычнымі кампаніямі РФ пачалася вайна
2- 14.11.2024, 10:11
- 7,254
Тры найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі не будуць аб'яднаны ў адну.
Учора Пуцін і кіраўнікі трох найбуйнейшых у РФ нафтавых кампаній адхілілі прапанову аб зліцці ў адну вялікую структуру.
Гаворка ідзе аб аб'яднанні дзвюх дзяржаўных кампаній "Газпрам нафты" і "Раснафта" з "Лукойлам", інфармуе Financial Times.
Крыніца піша, што за такое зліццё выступае кіраўнік Мінэнэргетыкі РФ Сяргей Цывілеў, муж стрыечнай сястры Пуціна.
Пры гэтым экс-кіраўнікі расейскіх нафтавых кампаній заявілі, што такое зліццё дало б доступ дзяржаўным кампаніям да гандлёвага падраздзялення "Лукойла" ў ААЭ. Аднак у Крамлі разумеюць, што тады б пад санкцыі патрапілі ўсе нафтавыя кампаніі РФ.
Упершыню аб такім зліцці стала вядома яшчэ 9 лістапада. Аднак у Крамлі і ў нафтавых кампаніях ад каментароў адмовіліся.
Супярэчлівыя паведамленні аб прапанаваным зліцці расейскай нафтавай кампаніі падкрэсліваюць магчымую фракцыйную барацьбу паміж блізкімі людзьмі Пуціна і кіраўнікамі расейскіх энэргетычных кампаній.
Цывілеў спрабаваў выкарыстоўваць свае сямейныя сувязі для прасоўвання ідэі зліцця трох кампаній. Аднак і дырэкцыя нафтавых кампаній выкарыстоўвала свае вагары ціску ў Крамлі.
Кіраўнік "Раснафты" Сечын і кіраўнік "Газпрама" Мілер – даўнія і блізкія сябры Пуціна. Апошняму давялося адхіліць прапанову Цывілева, хоць Пуцін і сам быў зацікаўлены ў такім зліцці.
Тады б Крэмль мог бы без праблем кантраляваць усю нафтаздабывальную прамысловасць РФ.
Экспэрты не выключаюць, што такое зліццё было накіраванае выключна супраць Сечына, каб аслабіць ягоную ролю ў кампаніі.
Іншыя сцвярджаюць, што менавіта той і намагаў на зліцці, каб пазней стаць гендырэктарам усіх трох нафтавых кампаній РФ. У прэс-службе "Раснафты" адмаўляюць злыя намеры Сечына.