Адзін з раёнаў Менска застаўся без святла
- 14.11.2024, 10:32
- 3,308
Прычынай стала адключэнне высакавольтнай кабельнай лініі.
Ад жыхароў менскага Уручча а 09:00 пачала паступаць інфармацыя аб перабоях з электрычнасцю.
Гаворка ідзе пра тых, хто жыве на вуліцы Герояў 120-й Дывізіі, Гінтаўта, Гарадзецкай, Ломжынскай, праспекце Незалежнасці, вул. Астрашыцкай, Панамаровай, Уручскай, Шафарнянскай, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Каб развязацт праблемы са святлом, накіраваныя 2 аператыўна-выязныя брыгады філіяла "Мінскія кабельныя сеткі" РУП "Мінскэнерга".
Чыннікам адсутнасці напружання стала адключэнне высакавольтнай кабельнай лініі 10 кв у сеткі ПС "Маскоўская".
У сацыяльна значных аб'ектах электрычнасць не знікала.