Жыхар Берасця прадаваў месцы ў чарзе на мяжы
3- 14.11.2024, 10:41
- 5,154
У судзе віну не прызнаў.
Жыхар Берасця сістэматычна прадаваў месцы ў чарзе ў пункце пропуску "Берасце" на мяжы з Польшчай. Эканамічны суд разгледзеў у дачыненні да яго дзве справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
У першым выпадку ў траўні бягучага года беларус прапаноўваў нявызначанаму колу асоб за грашовую ўзнагароду дапамогу ў паскораным праходжанні аўтамабільнай чаргі ў ПП "Брэст", уступаючы сваё месца ў ёй. Віну ва ўчыненні правапарушэння мужчына не прызнаў, указаў, што сістэматычна такую дзейнасць не ажыццяўляў і фактычна ніякага даходу не атрымаў.
У другім выпадку ён дамовіўся з неўсталяванай асобай у Telegram, што ў жніўні прадасць яму сваё месца ў чарзе, але не змог гэтага зрабіць, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Сваю віну ў гэтым берпасцеец прызнаў і расказаў, што за ліпень — жнівень 2024 года ім было дзесяць такіх паслуг неўстаноўленым асобам і атрыманы даход сумай 2000 рублёў.
Суд прызначыў яму штраф 3 200 рублёў з канфіскацыяй 100% прыбытку, атрыманага ад заняцця незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю (2000 рублёў).
У судзе таксама адзначылі, што зараз продаж месцаў у чарзе немагчымы — з 30 верасня гэтага года ў пункце пропуску «Брэст» праводзіцца эксперымент, які прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю транспартных сродкаў з магчымасцю выезду з зоны чакання і ўпарадкаванне руху транспартных сродкаў пры ўездзе ў пункт пропуску.