Як беларусам не патрапіць у пастку пры атрыманні выплат праз лісток непрацаздольнасці
2- 14.11.2024, 11:40
- 5,824
Ужо пяты месяц лісткі непрацаздольнасці разлічваюць па-новаму.
Сярод прычын, праз якія выплаты на лістку непрацаздольнасці могуць быць ніжэйшыя за заробак, у Мінпрацы называюць перапынкі ў працы ў тым перыядзе, які ўлічваецца для гэтага. Гэта значыць, што калі чалавек за апошнія 18 месяцаў да квартала, у якім работнік выйшаў на лісток непрацаздольнасці, нейкі час не працаваў, то гэты перапынак адаб'ецца на суме выплат.
Другая прычына - калі за гэты ж тэрмін чалавек працаваў паводле дамовы падраду (афіцыйна ён называецца грамадзянска-прававая дамова) і тэрмін яго дзеяння скончыўся. Рэч у тым, што сумы ўзнагароджання паводле грамадзянска-прававых дамоў не ўключаюцца ў сярэднядзённы заробак для разліку сумы лістка непрацаздольнасці ў рамках працоўных дачыненняў.
Трэцяя прычына - заробку ў канверце. "Сумы заробку ў канвертах нават пасля даналічэння на іх унёскаў у ФСАН не ўключаюцца ў даход для разліку сярэднядзённага заробку", — гаворыцца ў паведамленні Мінпрацы.
Які даход улічваецца для разліку лістка непрацаздольнасці
Для працоўных з працоўнымі дамовамі - усе даходы ў разліковым перыядзе на якія налічаны ўнёскі ў ФСАН на сацыяльнае страхаванне ў рамках працоўных дачыненняў, за выключэннем заработнай платы ў канвертах, указваюць у ведамстве.
Для тых, хто працуе паводле дамовы падраду, улічваюцца ўсе афіцыйныя прыбыткі, налічаныя па ім. Але ў гэтым выпадку лісткі непрацаздольнасці выплачваюцца толькі ў перыяд дзеяння такога дакумента.
Сума лістка непрацаздольнасці залежыць ад заробку за 18 месяцаў; працягласці перыяду працы за 18 месяцаў; працягласць перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў з 2003 года.