Польшча размясціла паўднёвакарэйскія танкі К2 на мяжы з РФ
2- 14.11.2024, 16:34
- 4,864
Танкі K2 Black Panther эфектыўна процідзейнічаюць ракетным і супрацьтанкавым нападам.
Польшча накіравала першыя танкі К2 паўднёвакарэйскай кампаніі Hyundai Rotem у 9-ю бранятанкавую кавалерыйскую брыгаду, якая дыслакуецца ў горадзе Браневе - за некалькі кіламетраў ад Калінінградскай вобласці РФ.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар 16-й Паморскай механізаванай дывізіі маёр Магдалена Касціньска, інфармуе «Еўрапейская праўда».
Танкі прыбылі ў частку ў Браневе на аўтапрычэпах.
Цягам чацвярга прадстаўнікі вайскоўцаў і паўднёвакарэйскага боку скончаць фармальнасці, неабходныя для прыняцця танкаў.
- Наступным этапам будзе аснашчэнне танкаў сістэмамі, якія выкарыстоўваюцца ў польскім войску, у тым ліку сродкамі сувязі, - распавяла Касціньска.
Танкі K2 Black Panther вядомыя сваімі перадавымі тэхналагічнымі развязаннямі, у тым ліку сістэмай актыўнай абароны, яны эфектыўна супрацьдзейнічаюць ракетным і супрацьтанкавым нападам.
Яны таксама валодаюць высокай мабільнасцю, што дазваляе здзяйсняць хуткія манеўры нават у складанай мясцовасці, напрыклад, у балотах ці пясках.
Яны абсталяваныя дакладнымі сістэмамі навядзення і вядзення агню, што гарантуе эфектыўнасць у розных баявых умовах.
«У першай партыі 9-я брыгада атрымала сем танкаў. Яшчэ адна партыя чакаецца напрыканцы гэтага года. Цяпер у падраздзяленні ёсць 8 падрыхтаваных экіпажаў, якія прайшлі навучанне з інструктарамі з 20-й механізаванай брыгады», - распавяла маёр Касціньска.