26 снежня 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйская кампанія адсудзіла ў «Газпрама» 230 мільёнаў еўраў

2
Аўстрыйская кампанія адсудзіла ў «Газпрама» 230 мільёнаў еўраў

Дапускаецца спыненне паставак з РФ

Аўстрыйская газавая кампанія OMV папярэдзіла аб магчымым прыпыненні паставак газу з РФ пасля пастановы арбітражу на яе карысць, якая патрабуе ў расейскага «Газпрама» кампенсацыі страт на суму 230 млн еўраў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі, цытуе «Еўрапейская праўда».

OMV абвясціла пра станоўчую для сябе арбітражную пастанову аб правілах Міжнароднай гандлёвай палаты аб нерэгулярных пастаўках «Газпрам экспарту» і поўным спыненні паставак у Нямеччыну ў верасні 2022 года.

Арбітраж прысудзіў OMV у яе цяжбе з «Газпрамам» 230 млн еўраў у якасці кампенсацыі шкоды плюс адсоткі і выдаткі.

OMV не чакае, што «Газпрам» выплаціць кампенсацыю, і кампанія мае намер спагнаць сродкі ў рамках дзейнай дамовы на пастаўкі, што можа заахвоціць падкантрольную Крамлю кампанію спыніць пастаўкі.

«Чакаецца, што рэалізацыя кампенсацыйнага патрабавання прывядзе да магчымага негатыўнага ўплыву на дамоўныя дачыненні паводле аўстрыйскага кантракту на пастаўку газу, уключаючы патэнцыйнае спыненне паставак газу», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Зрэшты, як адзначаюць у кампаніі, дзякуючы паслядоўнай стратэгіі дыверсіфікацыі OMV паспяхова стварыла шырокія альтэрнатыўныя пастаўкі газу з нерасейскіх крыніц, а таксама дадатковыя магутнасці па пастаўцы газу.

Газавы партфель OMV уключае розныя крыніцы паставак з Нарвегіі і дадатковыя доўгатэрміновыя аб'ёмы ЗПГ.

OMV пацвярджае, што кампанія можа пастаўляць сваім кліентам узгодненыя па кантракце аб'ёмы газу нават у выпадку магчымага спынення паставак з боку «Газпрам экспарту». Узровень захоўвання газу ў газасховішчах OMV зараз перавышае 90%.

Міністэрства абароны клімату Аўстрыі ў ліпені стварыла камісію, якая павінна вывучыць кантракт энэргетычнай кампаніі OMV з расейскім «Газпрамам» - яго працягнулі ў 2018 годзе да 2040-га - і вызначыць, ці можна яго датэрмінова спыніць.

OMV была першай заходняй кампаніяй, якая падпісала дамову аб пастаўках газу з тады яшчэ Савецкім Саюзам у 1968 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках