26 снежня 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крыкі Лукашэнкі не маюць ніякага значэння»

7
«Крыкі Лукашэнкі не маюць ніякага значэння»

Дыктатар баіцца, што не дойдзе да дня «выбараў».

Ці мог Лукашэнка прызначыць «выбары» на 26 студзеня, арыентуючыся на выбарчую кампанію ў ЗША? Такое пытанне каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітру Бандарэнку задалі журналісты «Радыё Рацыя»:

– Не думаю, што Лукашэнка спецыяльна рабіў гэта пад Трампа.

Дыктатар прызначыў гэтыя выбары, каб людзям цяжка было праявіць актыўнасць і агітаваць. Лукашэнка так напалоханы 2020 годам, калі ўсяго адзін раз прызначыў «выбары» на лета, і што потым адбылося. Таму выбары будуць глыбокай зімой.

А ягоныя крыкі не маюць ніякага значэння, сёння ён заняты сваім здароўем, сваёй сям'ёй і шмат хто кажа, што ёсць яшчэ адна прычына – ці дацягне ён да дня «выбараў».

Цалкам інтэрв'ю вы можаце прачытаць праз спасылку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках