Даляр у Беларусі працягвае расці і ставіць новыя рэкорды
- 15.11.2024, 14:34
- 5,022
А расейскі рубель адкаціўся да гадавога мінімуму.
Курсы валют на Беларускай валютна-фондавай біржы 15 лістапада працягваюць ставіць рэкорды, паведамляе "Еўрарадыё".
Даляр зноў вырас і абнавіў гістарычны максімум. Затое расейскі рубель зноў панізіўся - да гадавога мінімуму.
Вынікі валютных таргоў 15 лістапада:
Даляры ЗША: 3,3751 (0,0116/0,34%);
Еўра: 3,5700 (не было ўгод);
Расейскі рубель: 3,3880 (-0,0248/-0,73%);
Кітайскі юань: 4,6675 (0,0192/0,41%).