24 снежня 2024, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя ў Абхазіі: усе «ўрадавыя» будынкі занятыя пратэстоўцамі

25
Рэвалюцыя ў Абхазіі: усе «ўрадавыя» будынкі занятыя пратэстоўцамі

Апазіцыя стварыла «каардынацыйную раду».

У акупаванай Абхазіі пратэстоўцы занялі комплекс «урадавых» будынкаў у Сухумі. Яны збіраюцца дамагацца адстаўкі «прэзідэнта» Аслана Бжаніі.

Пра гэта абвясціў «кіраўнік» «камітэта па абароне суверэнітэту» Леван Міка. «Гэта наша дзяржава, мы навядзём у ёй парадак», - сказаў ён, дадаўшы, што перамовы з дзейнымі ўладамі ўжо пачаліся. Апазіцыя стварыла кардынацыйную раду па выхадзе з палітычнага крызісу.

Старшыня «Абхазскага народнага руху» (АНР) Адгур Ардзінба пацвердзіў, што пратэстоўцы кантралююць будынкі «адміністрацыі прэзідэнта» і «парламента», а таксама дзяржаўную тэлевізію. З яго слоў, да Бжаніі была накіраваная група з «дэпутатаў» і апазіцыянераў з патрабаваннем пайсці ў адстаўку і правесці пазачарговыя выбары. Акрамя таго, свае паўнамоцтвы павінны скласці «віцэ-прэзідэнт» Бадра Гунба і «прэм'ер» Аляксандр Анкваб, мяркуе ён.

Прэс-служба Бжаніі паведаміла, што цяпер ён знаходзіцца ў Сухумі і «вядзе дыялог з рознымі сіламі ў рэспубліцы з мэтай стабілізацыі абстаноўкі». З ім ужо перагаварыў «спікер» «парламента» Лаша Ашуба разам з некалькімі «дэпутатамі».

Да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Бжаніі засталося некалькі месяцаў.

Пратэсты ў Абхазіі пачаліся ўвечары 11 лістапада пасля затрымання некалькіх апазіцыянераў, якія выступілі супраць ратыфікацыі пагаднення, якое дазваляе расейскім кампаніям рэалізоўваць праекты ў «рэспубліцы». Яно вызваляе фундатараў ад мытных падаткаў пры ўвозе будматэрыялаў і абсталявання, а таксама ад выплаты падаткаў на маёмасць арганізацыі і на прыбытак. Таксама яны павінны будуць плаціць за ўсяго 5% ПДВ замест 10%. Акрамя таго, інвестары маюць перавагу ў атрыманні энэргіі і падключэнні да энэргасетак, таксама ім дазваляецца выкарыстоўваць выдзеленую абхазскую зямлю як заклад пад банкаўскі крэдыт.

Апазіцыя назвала пагадненне распродажам рэсурсаў і пагрозай «суверэнітэту рэспублікі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках