25 снежня 2024, Серада, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Абхазіі пратэстоўцы вымусілі «прэзідэнта» сысці ў астаўку

6
У Абхазіі пратэстоўцы вымусілі «прэзідэнта» сысці ў астаўку

Аднак гэта не задавальняе апазіцыю.

«Прэзідэнт» акупаванай Абхазіі Аслан Бжанія пасля сустрэчы з групай пратэстоўцаў пастанавіў пакінуць сваю пасаду, паведамляе «Рэспубліка».

Бжанія папрасіў прызначыць на «пасаду» выканаўцу абавязкаў Бадру Гунба. Але пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўсёй каманды «прэзідэнта».

Адзначым, што апазіцыя кантралюе ўсе «ўрадавыя» будынкі.

Пратэсты ў Абхазіі пачаліся ўвечары 11 лістапада пасля затрымання некалькіх апазіцыянераў, якія выступілі супраць ратыфікацыі пагаднення, што дазваляе расейскім кампаніям рэалізоўваць праекты ў «рэспубліцы». Яно вызваляе фундатараў ад мытаў пры ўвозе будматэрыялаў і абсталявання, а таксама ад выплаты падаткаў на маёмасць арганізацыі і на прыбытак. Таксама яны павінны будуць плаціць усяго 5% ПДВ замест 10%. Акрамя таго, інвестары маюць перавагу ў атрыманні энэргіі і падключэнні да энэргасетак, таксама ім дазваляецца выкарыстоўваць вылучаную абхазскую зямлю як заклад пад банкаўскі крэдыт.

Апазіцыя назвала пагадненне распродажам рэсурсаў і пагрозай «суверэнітэту рэспублікі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках