У Баранавічах разгуляўся сапраўдны трылер
5- 15.11.2024, 21:45
- 8,290
Незнаёмы з пісталетам прыйшоў на свята.
На дзень народзінаў жыхара Баранавічаў без запрашэння наведаўся ўзброены госць, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
На тэлефон у аператыўна-дзяжурную службу Баранавіцкага ГАУС звярнуўся 67-гадовы жыхар горада. Ён паведаміў, што падчас сямейнага свята да яго на двор зайшоў незнаёмец.
Мужчына накіраваў пісталет у бок гаспадара дома.
Той адрэагаваў хутка і выбіў зброю з рук візіцёра. Пасля гэтага трымаў зламысніка абезрухомленым да прыезду праваахоўнікаў.
Міліцыя вызначыла, што такі «дзёрзкі» ўчынак здзейсніў 34-гадовы, раней асуджаны мужчына. Ён, будучы падшафэ, ішоў міма незнаёмага дома і пачуў музыку.
Ідэя наведацца ў госці тады здалася яму лагічнай.