Рэвалюцыя ў Абхазіі: Апазіцыя заявіла, што «прэзідэнт» уцёк
18- 16.11.2024, 8:47
- 16,838
Перамоўны працэс спынены.
Перамовы апазіцыі і «ўладаў» у Абхазіі спыненыя, бо «прэзідэнт» Аслан Бжанія ўцёк, заявіў лідар пратэстоўцаў Ліван Мікаа, паведамляе РБК са спасылкай на «D News Абхазія».
«Перамоўны працэс спынены, бо прэзідэнт уцёк. Мы не можам знайсці тых людзей, якія могуць нам сказаць, куды, у які бок», – заявіў ён.
Паводле словаў Мікаа, Бжанія можа быць на тэрыторыі ваеннай базы Расеі. Прэс-служба «кіраўніка рэспублікі» перадавала, што ён знаходзіцца ў сваім родным сяле Тамыш, размешчаным прыкладна за 40 км ад сталіцы па дарозе ў Грузію, і аспрэчыла, што Бжанія з'ехаў на расейскую вайсковую базу.
Апазіцыянер дадаў, што калі «прэзідэнт» да раніцы не выйдзе на сувязь, то пытанне ягонай адстаўкі будзе разглядаць «парламент».
Днём 15 лістапада ля будынка «парламента» Абхазіі пачаліся мітынгі з патрабаваннямі адхілення законапраекту аб ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення з Расеяй і адстаўкі Бжанія.
Пратэстоўцы пайшлі на штурм будынка «парламента», яны занялі комплекс урадавых будынкаў. Апазіцыя стварыла каардынацыйную раду, пачаліся перамовы з Бжанія.