16 лiстапада 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хутка ракеты будуць ляцець да Масквы»

4
«Хутка ракеты будуць ляцець да Масквы»

Расейцы ўчынілі істэрыку праз атаку дронаў на Калужскую вобласць.

Раніцай 16 лістапада ў Расеі паскардзіліся на новую атаку ўкраінскіх дронаў. На ўскраіне горада Людзінава Калужскай вобласці, узарваўся БПЛА.

Пашырэнне геаграфіі прылётаў выклікала істэрыку ў расейцаў, якія ў каментарах ці то баяцца, ці то чакаюць удараў па Маскве, піша «Обозреватель».

Раніца для жыхароў РФ пачалася з ужо даволі звыклых навінаў пра ўкраінскія дроны. Гэтым разам «пашанцавала» Калужскай вобласці, а менавіта гораду, дзе размешчаная нафтабаза «Калуганафтапрадукт», якая сама менш двойчы зазнала дронавыя атакі вясной гэтага года – 28 красавіка і 12 траўня.

«Украінскі БПЛА ўзарваўся на ўскраіне горада Людзінава Калужскай вобласці. Пашкоджаныя некалькі дамоў і аўтамабіляў. На гэты момант інфармацыі пра пацярпелых няма. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку былі пашкоджаныя шклопакеты ў некалькіх жылых дамах і пасечаныя аскепкамі аўтамабілі. Ахвяраў і сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры няма», – цытуюць расейскія прапагандысты заяву губернатара Калужскай вобласці Уладзіслава Шапшы.

Аднак падобныя заспакаяльныя сцвярджэнні на гэты раз зрабілі супрацьлеглы эфект.

«Калі галоўны камандзір дасць загад абараняць гарады на тэрыторыі старой Расеі?», «Геаграфія абстрэлаў пашыраецца, МА, дзе дзеянні?», «Затое вучым геаграфію з навінаў», «Хутка і ракеты будуць далятаць да Масквы», – пішуць каментатары.

Зрэшты, перспектыва прылётаў па расейскай сталіцы, як высветлілася, многіх нават узрадавала б.

«Няхай лепш па Крамлі лупяць», «Гэта дакладна, няхай на Маскву пускаюць ракеты, на Крэмль», – не хаваюць злараднасці ад падобнай магчымасці некаторыя расейцы.

Паводле версіі Мінабароны РФ, цягам ночы расейскай СПА нібыта ўдалося збіць 34 украінскія БПЛА. Дваццаць БПЛА знішчаныя над тэрыторыяй Курскай вобласці, адзінаццаць – над тэрыторыяй Бранскай вобласці і адзінкавыя БПЛА – над Белгарадскай і Калужскай абласцямі. Яшчэ адзін дрон нібыта збілі над акупаваным Крымам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках