16 лiстапада 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Філіпіны скасавалі візы – але не для ўсіх

Беларусь і Філіпіны скасавалі візы – але не для ўсіх

Пагадненне датычыцца толькі ўладальнікаў двух тыпаў пашпартоў.

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што кіраўнік установы Максім Рыжанкоў і амбасадар Філіпінаў у РФ (паводле сумяшчальніцтва і ў Беларусі) Ігар Гарліт Байлен падпісалі пагадненне пра бязвіз. Праўда, гаворка ідзе толькі пра ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, піша «Телеграф».

У знешнепалітычнай установе заявілі, што бакі «прадаўжаюць перамовы», каб «спрасціць» візавыя правілы і для ўладальнікаў звычайных пашпартоў, у тым ліку спадзеючыся на развіццё турызму. Аднак як хутка гэта адбудзецца, у МЗС не ўдакладнілі і ніякіх канкрэтных падрабязнасцяў не прывялі.

У міністэрстве толькі падкрэслілі, што для Беларусі Філіпіны – адна з ключавых дзяржаваў «далёкай дугі» і што Менск і Маніла нібыта абмяркоўваюць, як «павялічыць двухбаковы таваразварот». Пры гэтым у МЗС Беларусі запэўнілі, што «перамовы ідуць як на ўрадавым узроўні, так і паміж бізнэс-аб'яднаннямі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках