Лукашэнку мроіцца «змова» з мэтай захопу ўлады
9- 16.11.2024, 12:24
- 12,980
У дыктатара зноў здалі нервы.
Некалькіх чалавек змясцілі пад варту паводле артыкула 357 Крымінальнага кодэкса (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) пасля масавых затрыманняў, якія прайшлі па ўсёй Беларусі 31 кастрычніка і 1 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Частку затрыманых пасля допытаў адпусцілі на волю як сведкаў у крымінальнай справе.
Аблавы праводзілі супрацоўнікі КДБ, у затрыманых правялі ператрусы ў дамах.
Адзначаецца, што КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў. Праваабаронцы мяркуюць, што прычынай масавых затрыманняў стаў менавіта ўдзел у такіх чатах.
Пра масавыя затрыманні 31 кастрычніка і 1 лістапада праваабаронцам вядома, што супрацоўнікі КДБ затрымалі блізу сотні чалавек. Рэйды прайшлі ў Ваўкавыску, Навагрудку, Менску, Смаргоні, Беразіне, пасёлку Ялізава.