Апазіцыя ў Абахазіі абвясціла мабілізацыю ля будынка «парламента»
3- 16.11.2024, 13:16
- 3,038
Уцекача «прэзідэнта» хочуць выправіць у адстаўку.
«Прэзідэнт» самаабвешчанай «рэспублікі» Абхазія Аслан Бжанія, чыёй адстаўкі дамагаецца апазіцыя, знаходзіцца хутчэй за ўсё ў роднай вёсцы Тамыш за 40 кіламетраў ад Сухумі.
Паводле інфармацыі «Апсныпрэс», Бжанія мае намер правесці сход у Тамышы, на якім будзе абмяркоўвацца «сітуацыя, якая склалася ў краіне».
У сацсетках апублікаваныя кадры прыбыцця Бжанія ў Тамыш пасля звароту да прыхільнікаў.
У прэс-службе Бжанія сёння таксама паведамілі, што ён не падпісваў дакумент аб адкліканні з «парламента» пагаднення аб расейскіх інвестыцыях.
Каардынацыйная рада, створаная напярэдадні апазіцыяй, сёння заклікала грамадзянаў Абхазіі прыбыць а 14-й паводле мясцовага часу да «парламента», паведамляе «Рэха Каўказа».
«Аслан Бжанія прадпрымае адчайныя спробы захаваць бачнасць улады, чапляючыся за фармальнасці. Час ягонага кіравання ўжо скончыўся.
Тое, што адбываецца сёння ў Абхазіі – гэта заканамерны адказ грамадства на антынародную палітыку Аслана Бжанія, арыентаваную толькі на ўзбагачэнне сваякоў і вузкага кола набліжаных.
Наша задача дамагчыся адстаўкі Бжанія і стабілізаваць палітычную сітуацыю ў краіне.
Адказна заяўляем, што ўсе органы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць "рэспублікі", прадаўжаюць працаваць у штатным рэжыме», – гаворыцца ў заяве.
Раней адзін з лідараў апазіцыі Леван Мікаа заявіў, што калі Бжанія не пагодзіцца падаць у адстаўку, да працэсу адрачэння могуць быць падключаны абхазскі «парламент».